Рускамоўны спектакль афіцыйна з’явіўся ў афішы РТБД
Reform.news · 6 октября 2026, 22:28
https://reform.news/ruskamo-ny-spektakl-aficyjna-z-javi-sja-afishy-rtbd/У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі афіцыйна з’явіўся спектакль «Маленькие трагедии» Аляксандра Пушкіна ў пастаноўцы дырэктаркі тэатра Святланы Навуменка.
Такім чынам са снежня з 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў засталіся толькі два, дзе беларуская мова з’яўляецца адзінай. Гэта — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы у Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Нагадаем, што тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя з мэтай падтрымкі і развіцця менавіта беларускай драматургіі.
З ініцыятывы Святланы Навуменкі ў мінулым сезоне ў РТБД збіраліся паставіць спектакль паводле «Пацанских рассказов» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна, які апраўдвае агрэсію Расеі супраць Украіны і з’яўляецца непасрэдным удзельнікам баявых дзеянняў. Аднак спектакль пастаўлены не быў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
