Сёння, 11 сакавіка, адбудзецца першая музычная вечарына «Пад Жырандоляй».
«Вас чакае сяброўскі вечар, жывая музыка, фуршэт і цёплыя размовы пад келіх віна, – пішуць арганізатары. — Знакамітыя музычныя кампазіцыі зайграе Канстанцін Акінчыц, а Дзяніс Дудзінскі правядзе экскурс у гісторыю музыкі і цікава пра гэта распавядзе.
Будзе вельмі атмасферна (як і заўсёды Пад Жырандоляй)! Запрашаем беларусаў Варшавы і іншых гарадоў».
Мерапрыемства адбудзецца 11 сакавіка ў 17:00 у Прасторы «Пад Жырандоляй».
Адрас: Hoża 41, lok 2, Варшава
Рэгістрацыя гасцей вечарыны па спасылцы (уваход 50 zl.).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram