«РокРадыёBY»: Украінскае радыё шукае беларускія песні і ідэі

Культура
Скрын са старонкі «РокРадыёBY».

Украінскі праект «РокРадіо» аднавіў анлайн-стрым «РокРадыёBY». На яго хвалях транслююцца класныя беларускія і ўкраінскія кампазіцыі: цеплыня для душаў людзей і смала для вушэй ідэалагічных аддзелаў.

Праект робіцца як грамадскае радыё і рады чуць новыя песні і нават аўтарскія праграмы беларускіх музыкаў і дзеячаў культуры, паведамляе каманда.

Каментуе Алег Удавічэнка, кіраўнік радыё:

«Мы верым у моц нацыянальных культур і разумеем хардкорную сітуацыю вакол беларускай мовы, блізкую да горшых савецкіх часоў. Мы — група культурніцкіх актывістаў, робім радыё сваімі рукамі, гэта такі народны UA-aid.

Тут кожны можа зрабіць нешта для культуры замест таго, каб наракаць на класічныя медыі, у якіх бюджэтаў на культуру даўно няма. Мы радыя новым беларускім песням на нашых хвалях, а таксама адкрытыя і для аўтарскіх перадач ад культурных аглядаў да стэнд-апу».

У планах праекта — стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм, інтэрв’ю з беларускімі дзеячамі культуры.

Даслаць свае песні і прапановы для новага сезону можна праз імэйл [email protected] ці форму зваротнай сувязі (украінская версія).

Слухаць «РокРадыёBY» можна на сайце rockradioua.online/by.

А таксама праз Android-аплікацыю — у Google Play.

Праз сайты і аплікацыі радыясэрвісаў:

TuneInhttps://tunein.com/radio/RockRadio-BY-s255788.

Online Radio Boxhttps://onlineradiobox.com/ua/rockradioby/?cs=ua.rock.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости