«Рэжым помсціць грамадзянам за непрыманне дыктатуры, гвалту і хлусні»: Таццяна Нядбай — пра прысуд Алесю Бяляцкаму і «вясноўцам»

Культура
Фота: Siarhei Gryc; facebook.com/ales.bialiatski.

Старшыня Беларускага ПЭНа, паэтка Таццяна Нядбай пракаментавала прысуд Нобелеўскаму лаўрэату міру, главе праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму і яго калегам ды паплечнікам Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.

"Рэжым помсціць грамадзянам за непрыманне дыктатуры, гвалту і хлусні": Таццяна Нядбай - пра прысуд Алесю Бяляцкаму і "вясноўцам"
Таццяна Нядбай. Фота: dirk-skiba-fotografie.de.

Не было ілюзій, — выказалася літаратарка і праваабаронца.

Несправядлівы і палітычна матываваты прысуд Бяляцкаму – чалавеку, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай культуры і правам чалавека, – сведчанне таго, што рэжым у Беларусі сёння – антыбеларускі і антынародны – помсціць нязломным грамадзянам за іх няўхільную пазіцыю і непрыманне дыктатуры, гвалту і хлусні.

Праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі сёння ўвасабляе сабой усю грамадзянскую супольнасць Беларусі, якая не хоча мірыцца з несправядлівасцю і парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, знішчэннем беларускай культуры. Чалавек эпіцэнтра – ён заўсёды быў у віры лёсавызначальных для краіны і грамадства падзеяў. Ён двойчы свядома выбраў не з’ехаць, а застацца – са сваім народам, у сваёй краіне. Асабістая гісторыя Бяляцкага – летапіс краіны: вехі прыватнага жыцця шчыльна пераплятаюцца з этапамі станаўлення новай Беларусі, пра якую мы марым.

Нагадаем, што сёння суддзя Мінскага гарадскога суда Марыя Запаснік прызнала «вясноўцаў» віноўнымі ў кантрабандзе арганізаванай групай і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць парадак. Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў, Стэфановіч на 9, Лабковіч — на 7. Гэтаксама ўсім асуджаным прызначаны штраф у 185 тысяч рублёў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: