«Рэжым баіцца ініцыятыў, якія фарміруюць беларускую ідэнтычнасць»: Павел Баркоўскі — пра «экстрэмісцкі» статус «Беларускай акадэміі»

Главное
Фота: сацсеткі Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Павел Баркоўскі, в. а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, пракаментаваў прызнанне праекта «Беларуская Акадэмія» экстрэмісцкім фарміраваннем.

«Рэжым Лукашэнкі чарговы раз пацвердзіў, што баіцца незалежных ініцыятыў, якія фарміруюць беларускую ідэнтычнасць і трымаюцца нацыянальнай мовы, – заявіў палітык.

Пад удар патрапіла «Беларуская Акадэмія» пры Беластоцкім філіяле польскага ўніверсітэта – праект, які меў выразна адукацыйны і культурніцкі характар. Яго ўзначальвае прафесарка Святлана Куль-Сяльверстава – доктар гістарычных навук, літаратарка, паэтка, чалавек высокага інтэлектуальнага аўтарытэту.

Яшчэ нядаўна многія думалі, што рэжым не адважыцца крануць філіялы еўрапейскіх ВНУ, якія працуюць для беларускай аўдыторыі і па-беларуску. Але цяпер відавочна: ніякіх «чырвоных ліній» для гэтай улады не існуе. Пераслед можа закрануць любога, хто застаецца верным беларускай культуры і імкнецца перадаць яе наступным пакаленням.

У гэтых умовах мы асабліва спадзяёмся на гнуткую і дальнабачную падтрымку з боку еўрапейскіх партнёраў. Беларускія адукацыйныя і культурніцкія праекты застаюцца жыццёва неабходнымі. Гэта наша актуальная лінія барыкад у барацьбе за незалежную Беларусь – вольную, еўрапейскую, беларускамоўную».

Сёння, 28 ліпеня, КДБ прызнаў ініцыятыву «Беларуская акадэмія» «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости