«Тры Каралі» – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.
У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.
8 студзеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы правядзе рэканструкцыю абраду «Тры Каралі».
Таксама чакаецца выступ гурта «Гасцінец», паказ лялечнага тэатра «Батлейка», беларускія танцы і гульні.
Святкаванне адбудзецца 8 студзеня з 13.00 да 14.00.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Выдавецтва «Янушкевіч» працягне друкаваць Гары Потэра па-беларуску і ўжо абвясціла папярэдні заказ 19:29
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: