Прэмія імя Францішка Аляхновіча распачала прыём заявак за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. Прымаюцца, у тым ліку, і творы на ўмовах ананімнасці.
Арганізатары прэміі прапануюць пры жаданні захаваць ананімнасць і гарантуюць канфідэнцыйнасць аўтарам і сваякам зняволеных, ад якіх паступяць заяўкі.
Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы. Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).
Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.
Стан няспынных рэпрэсій, арыштаў і катаванняў штогод ускладняе публікацыю твораў, напісаных у няволі. Паводле звестак Беларускага ПЭНа, сёння за кратамі застаюцца не менш як 33 Людзі Слова. Беларускі ПЭН вядзе хроніку, прысвечаную зняволеным літаратарам, перакладчыкам, даследчыкам літаратуры, публіцыстам і інтэлектуалам — усім, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.
Падрабязней дазнацца пра прэмію можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram