Пачынаецца прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове. У гэтым годзе будуць уручаны ажно дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах, — паведамляе Беларускі ПЭН.
Кніга, якая будзе падавацца на конкурс, павінна адпавядаць наступным крытэрыям:
Падрабязней пра ўмовы і правілы прэміі можна даведацца са Статуту і рэгламенту.
Для ўдзелу ў конкурсе аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай у фармаце jpeg, jpg, або png на адрас электроннай пошты арганізатараў (ludzislova@penbelarus.org – у тэме ліста трэба пазначыць назву кнігі і аўтара).
Канчатковы тэрмін падачы заявак – 5 траўня 2024 года ўключна.
Пераможцы будуць абраныя выдатнымі беларускімі паэтамі і літаратуразнаўцамі, склад журы будзе абвешчаны найбліжэйшым часам.
Паэтычная прэмія была заснавана ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа». Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Першым лаўрэтам прэміі быў Уладзімір Някляеў, які ў 2017 годзе атрымаў узнагароду за кнігу «Толькі вершы».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram