Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» выйшаў у нямецкім перакладзе

Культура
facebook/alhierd.bacharevic

Раман «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча выйшаў у нямецкім перакладзе Томаса Вайлера ў выдавецтве Voland&Quist. Гэтай падзеі літаратар чакаў тры гады: «Мая кніга пра маю краіну, маю мову і маю Эўропу», — напісаў аўтар у сацсетках. Выхад кнігі супаў з днём яго нараджэння.

Першая прэзэнтацыя выдання адбудзецца 22 лютага ў Literaturhaus Berlin.

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» выйшаў у нямецкім перакладзе
Фота: facebook/alhierd.bacharevic.

Кнігу ўжо можна перадзамовіць. Таксама чакаюцца прэзентацыі нямецкай версіі рамана ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі.

«Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў». Рэдактар: Сяргей Шупа.

У 2022 годзе «Сабакі Эўропы» сталі першай беларускай мастацкай кнігай, прызнанай рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкай».

Паводле кнігі пастаўлены два спэктаклі: «Сабакі Эўропы» Беларускага Свабоднага тэатра (рэжысёр — Мікалай Халезін) і «Гусі-людзі-лебедзі» Купалаўцаў (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: