Reform.news

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» ў нямецкім перакладзе ўвайшоў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі Гамбурга-2024

Reform.news · 27 сентября 2024, 15:50

https://reform.news/raman-algerda-baharjevicha-sabaki-je-ropy-njameckim-perakladze-vajsho-u-short-list-litaraturnaj-prjemii-gamburga-2024/

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», які сёлета выйшаў у нямецкім перакладзе Томаса Вайлера ў выдавецтве Voland&Quist, трапіў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі горада Гамбурга-2024 (катэгорыя «Кніга года»), — паведаміў літаратар на сваёй старонцы ў Facebook.

На прэмію «Кніга года» было намінавана 140 кніг, у шорт-ліст трапілі 5 кніг белетрыстыкі і 5 кніг нон-фікшн.

Пераможцаў абвесцяць у лістападзе.

Нагадаем, што «Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў». Рэдактар: Сяргей Шупа. У 2022 годзе «Сабакі Эўропы» сталі першай беларускай мастацкай кнігай, прызнанай рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкай».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий