R.E.M выдаў рэмікс кампазіцыі 1981 года ў падтрымку «Радыё Свабода»

Культура
Амерыканскі гурт R.E.M. Фота: Tim Roney/Getty Images.

Да Сусветнага дня свабоды прэсы амерыканскі гурт R.E.M выдаў кліп на рэмікс хіта 1981 года «Radio Free Europe». Версія слыннай песні ў апрацоўцы Джэкнайфа Лі, якая раней ніколі не публікавалася, з’яўляецца часткай міні-альбома з пяці трэкаў. Прыбытак ад продажу зборніка, які выходзіць і ў вінілавым фармаце, пойдзе на карысць Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.

«Мы любім журналістыку, мы любім свабоду слова, і мы любім свет», — так пракаментаваў свае рашэнне падтрымаць вядомае медыя CBS Mornings лідар гурта Майкл Стайп.

Нагадаем, што ў сакавіку 2025 года адміністрацыя Дональда Трампа замарозіла фінансаванне ў памеры каля 75 мільёнаў долараў, выдзеленае Радыё Свабодная Еўропа — вяшчальніку, які з’яўляецца важнай крыніцай нецэнзураванай інфармацыі для людзей, якія жывуць пад рэпрэсіўнымі рэжымамі. Беларуская служба Радыё Свабода — незалежная карпарацыя, якая фінансуецца за кошт сродкаў, вылучаных Кангрэсам ЗША праз Агенцтва глабальных медыя, і якое таксама пацярпела ў выніку замарозкі.

«Гэта важна для дэмакратыі і важна ў барацьбе з аўтарытарызмам, каб медыя працавала далей», падсумаваў сваю пазіцыю Майкл Стайп.

Падтрымаць «Radio Free Europe», набыўшы памаранчавую вінілавую плытку ў падтрымку Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости