Фота: сайт музея, M. Starowieyska.
Пасля паспяховых зімовых сустрэч музей POLIN працягвае добрую традыцыю: знаёміць беларускую супольнасць Варшавы з яўрэйскай культурай на нашай роднай мове. Гэтым разам нагода асабліва жыццесцвярджальная — Пурым, самае вясёлае свята яўрэйскага календара. 1 сакавіка музей запрашае на адмысловую экскурсію і майстар-клас.
Музей падрыхтаваў насычаную праграму, якая будзе цікавая і дзецям, і дарослым.
Разам з гідам удзельнікі пройдуць па галерэях пастаяннай экспазіцыі «1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў», каб пачуць гісторыю адважнай царыцы Эстэр. Арганізатары робяць акцэнт на адвазе, салідарнасці і надзеі — каштоўнасцях, якія яднаюць яўрэйскую і беларускую традыцыі, асабліва ў нашы складаныя часы. На экскурсіі распавядуць, як Пурым адзначалі менавіта на тэрыторыі Беларусі, дзе традыцыі дзвюх народаў стагоддзямі перапляталіся.
Пасля прагулкі па музеі пройдзе майстар-клас па стварэнні святочных падарункаў. Гэта магчымасць даведацца, чаму на Пурым прынята пераапранацца, смяяцца і шумець.
Гэта не проста адукацыйнае мерапрыемства, а магчымасць пабыць у бяспечным і прыязным коле «сваіх», адчуць прыналежнасць да суполкі і падтрымаць беларускую мову ў адной з галоўных культурных прастор Польшчы.
Час і месца імпрэзы: 1 сакавіка, экскурсія 14:00–14:45; святочны майстар-клас 14:45-16:00, Музей гісторыі польскі яўрэяў POLIN.
Уваход вольны, але для рэзеравацыі бяслатных квіткоў трэба зарэгістравацца.
Нагадаем, што ў Музеі дзейнічае пляцоўка сямейнай адукацыі «У караля Мацюся», дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Тут працуе бібліятэка, дзе акрамя кніг на польскай, украінскай, англійскай мовах, можна знайсці выданні і на беларускай мове.
У прапановах Музея POLIN таксама — і беларускамоўныя экскурсіі па галоўнай экспазіцыі, беларускамоўны аўдыёгід. Прагуляцца па залах аднога з найлепшых музейных комплексаў Еўропы цяпер можна ў кампаніі перакладчыка і мовазнаўцы Сяргея Шупы — яго голас гучыць у аўдыёгідзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram