22 лістапада дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў прадставіў калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва новага дырэктара – Алену Макаранка.
Пасля выхаду на пенсію папярэдняга дырэктара архіва Ганны Запартыкі, якая займала гэту пасаду з 1993 года, Алена Макаранка працавала ў архіве-музеі намесніцай дырэктара, а да гэтага часу была загадчыцай аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.
У 2020 годзе Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва адзначаў сваё шасцідзесяцігоддзе. За ўсе гады сваёй дзейнасці архіў прыняў у свае сховішчы больш за пяцьсот дваццаць архіўных фондаў па гісторыі літаратуры і мастацтва.
Прадстаўляючы новага дырэктара, Алег Воінаў выказаў упэўненасць, што архіў захавае добрыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі ў пачэснай справе вывучэння і папулярызацыі літаратурна-мастацкай спадчыны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram