Пры падтрымцы «РОСФОТО» ў Нацыянальным гістарычным музеі створаны сектар фатаграфічных даследаванняў

Культура
Падчас адкрыцця выставы "Ад негатыву да пазітыву". Фота: culture.gov.ru.

Пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі быў створаны сектар фатаграфічных даследаванняў, паведамляе беларускае ведамства са спасылкай на расійскае.

Расійскі музейна-выставачны цэнтр «РОСФОТО» ўдзельнічае ў стварэнні беларускага цэнтра захавання фотаспадчыны, адзначаецца ў паведамленні.

Першай падзеяй у ходзе супрацоўніцтва сталася адкрыццё выставы Уладзіміра Ліхадзедава «Ад негатыву да пазітыву», даводзіць Міністэрства культуры. На экспазіцыі, прадстаўленай у Гістарычным музеі, дэманструюцца арыгінальным дагэратыпы, амбратыпы і фератыпы, пачынаючы з 1840-х гадоў, «унікальныя паштоўкі і фатаграфіі, фотаапараты і рэдкія друкаваныя фатаграфічныя выданні канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя».

«Нацыянальны гістарычны музей, як уладальнік самых вялікіх калекцый, у тым ліку фатаграфічных, курыруе стварэнне агульнага каталогу музейнага фонда краіны, —  пракаментаваў пачатак супрацоўніцтва з «РОСФОТО» дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмы. — Пачаўшы працу па алічбоўцы музейных прадметаў, мы зразумелі: фатаграфіяй трэба займацца глыбока. Узаемадзеянне з РОСФОТО важнае для нас. Гэта буйны навукова-даследчы цэнтр, які напрацаваў вялікую метадычную базу па вывучэнні і даследаванні фатаграфій. Адмыслоўцы цэнтра гатовы падзяліцца з нашым калектывам сваімі напрацоўкамі, ладзячы для нас штогадовыя стажыроўкі. Супрацоўніцтва з вядомым гісторыкам і ўладальнікам унікальнай калекцыі Уладзімірам Ліхадзедавым — гэта добрая нагода ў Год міра і стварэння пачаць маштабны праект па захаванні агульнай гістарычнай спадчыны», — казаў ён.

Пры падтрымцы "РОСФОТО" ў Нацыянальным гістарычным музеі створаны сектар фатаграфічных даследаванняў
Падчас адкрыцця выставы «Ад негатыву да пазітыву». Фота: culture.gov.ru.

Паралельна з выставай у Мінску ў музейна-выставачным цэнтры «РОСФОТО» ў Санкт-Пецярбургу ладзіцца выстава «Пераўтварэнне. МЕТАрэалізм у беларускай фатаграфіі 1980-х — 1990-х гадоў». Яна знаёміць з творчасцю трох аўтараў: Аляксандры Угляніцы, Віктара Каленіка і Аляксея Труфанава, якія ў 1983 годзе аб’ядналіся ў арт-групу «МЕТА». Адзначаецца, што экспазіцыя «ўключае больш за 140 арыгінальных аўтарскіх фотаадбіткаў з калекцыі РОСФОТО, упершыню і найбольш поўна прадстаўляючы гледачам творчую спадчыну легендарных мінскіх фатографаў».

Трэба адзначыць, што ў Нацыянальным гістарычным музеі знаходзіцца вялікая калекцыя беларускай фатаграфіі, як і іншых калекцый каштоўных прадметаў. Неаднаразова на старонках СМІ ўздымалася праблема недахопу плошчаў для захоўвання каштоўных артэфактаў, фондаў, але гэту сітуацыю «захавання спадчыны» кіраўніцтва Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея працягвае ігнараваць, бравіруючы «цьмянымі» пагадненнямі аб супрацоўніцтве расійскіх і беларускіх устаноў.

Што стаіць за новымі дамоўленасцямі — пакуль не ясна.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: