«Проста выжымаць маладосць»: Макс Корж выпусціў новы кліп пасля нібыта ад’езду з Беларусі

Культура
Скрыншот з відэа.

«Мы выдыхаем Stress» — спявае Макс Корж у новым кліпе, які сёння з’явіўся на YouTube-канале выканаўцы. Пасля заяваў беларускіх сілавікоў аб нібыта ад’ездзе рэпера з Беларусі, відэа выглядае няпростым пасланнем, у якім можна ўбачыць жаданне жыць маладога пакалення, нягледзячы ні на што, імкненне Макса ісці насустрач маладым, прысутнасць сілавых структур, ды ў пэўным сэнсе тлумачэнне, дзеля чаго і каго Корж робіць канцэрты за мяжой. Нагадаем, што адна з прэтэнзій беларускіх сілавікоў да выканаўцы заключалася ў тым, што ў сваіх замежных турах ён «скачет с бчб-тряпками и топит за украинских террористов, но приезжает в Минск снимать клипы».

У новым відэа ствараецца гісторыя ўлётных гастроляў спевака разам з маладымі прыхільнікамі па розных гарадах Еўропы. Першыя пяць хвілін малады чалавек кажа доўгі маналог пра тое, што пацанам неабходна выпусціць пар, і што «наш вайб сильнее всего этого дерьма». Дзеянне адбываецца ў загарадным доме. Потым сцэна мяняецца, і бачна, як Макс Корж дае каманду па тэлефоне «Ну, што, пацаны, пагналі?» — і ватага хлопцаў грузіцца ў фуры, каб выправіцца ў гастролі разам з камандай Каржа. «Да хватит ждать.Ты же видишь — сгорает жизнь, — гучыць радок у прыпеве. — Мы выдыхаем Stress». Пры гэтым у відэа ёсць алюзія на эмігранцкі крызіс на мяжы, адлюстроўваюцца канцэрты ў падвалах у раённіках ва ўмоўных постсавецкіх гарадах. Атмасфера ж адрыву пацаноў за мяжой перадаецца суперэфектна, але канцоўка тура кажа сама за сябе — угар волі хлопцаў сканчваецца затрыманнем паліцыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: