25 лістапада ў віленскім Доме нацыянальных аб’яднанняў адбудзецца прэзентацыя кнігі Ванды Марцінш душ Рэйш “Маланкі над Вільняй”, якую выдала фундацыя “Камунікат” (Беласток).
Кніга выйшла ў беларускім арыгінале з перакладамі на літоўскую (Альмы Лапінскене) і польскую (Аляксандра Снежкі) мовы.
Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася ў вёсцы Муляры Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, у некалькіх кіламетрах ад Літвы. Яна закончыла Віцебскі педагагічны інстытут і пераехала жыць у Вільню, у самым пачатку 1990-х выехала на пастаяннае жыхарства ў Вялікабрытанію. З 1998 года дзяліла свой час паміж Эдынбургам (Шатландыя) і Мадэйрай (Партугалія). Некалькі апошніх гадоў жыве ў Літве, каля Трокаў.
Вершы доўга пісала “ў стол”. У 2019 годзе ў віленскім выдавецтве “Рунь” выйшаў зборнік вершаў “Плод авакада”, у 2020 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў другі зборнік вершаў “Мора мары”, які ўвайшоў у доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай.
Ванда Марцінш душ Рэйш перакладае літоўскіх, польскіх (віленскіх), ангельскіх, іспанскіх і партугальскіх паэтаў. Актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці Вільні, ушаноўваючы багатую беларускую спадчыну горада.
Уваход вольны.
Дата: 25 лістапада
Час: 14.00.
Месца: Віленскі Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g., 25, другі паверх).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: