Спектакль-прадказанне паводле казкі-прытчы Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы» 1,2 і 3 лістапада пакажуць у Варшаве. Твор пісьменніка спалучылі з актуальнымі тэкстамі і каментарамі кожнага акцёра, іх успамінамі, аповедамі пра сённяшні дзень і думкамі пра будучыню.
Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.
У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.
Спіраль гісторыі закручваецца і паўтараецца, прапануючы новыя рашэнні для старых урокаў.
Гэтая пастаноўка — метафарычная карта лёсу Беларусі, якую кожны глядач можа інтэрпрэтаваць па-свойму, знаходзячы ў ёй свае сэнсы.
Жанр казкі-прытчы абраны не выпадкова. Калі кажаш пра сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для іроніі, самаіроніі і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасці.
Каманда праекта:
- Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы
- Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно
- Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр
- Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг. Дэбют на тэатральнай сцэне
- Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве
- Раман Арлоў — артыст, кампазітар, рок-музыка
- Павел Семчанка— мастак, заснавальнік «Інжынернага Тэатра АХЕ», уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі
- Аляксандр Вобразаў — прадзюсар праекта
Квіткі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram