Прэм’ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA — фотафакт

Культура
Выступае Андрэй Хадановіч, адзін з дзевяці паэтаў і паэтак, чые вершы гучаць у "Паэтычнай кантаце". Фота: Reform.news.

Андрэй Хадановіч, Дар’я Бялькевіч, Таццяна Нядбай, Уладзь Лянкевіч, Наста Кудасава, Артур Камароўскі, Юля Цімафеева, Мікіта Найдзёнаў, Дзмітрый Строцаў. Вершы беларускіх паэтаў і паэтак гучалі ўчора падчас «Паэтычнай кантаты» ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве. Прэм’ера твора беларускіх кампазітараў адбылася ўчора ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, стаўшы фантастычнай кульмінацыяй падзеі.

«У «Паэтычнай кантаце» можна пачуць жывое дыханне паэзіі і тое, як яе пачулі кампазітары», — адзначалася ў анатацыі да твора. І гэта сапраўды было так: свае вершы беларускія аўтары на пачатку дэкламавалі пад акампанемент аргану, а потым — іх словы гучалі ў выканнні дзіцячага хора «Мара» Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага, пакладзеныя на музыку беларускіх кампазітараў, сярод якіх — Канстанцін Яськоў. Дырыжор хору — Дар’я Дзятко.

Слухач атрымаў сапраўды ўнікальную магчымасць — пачуць веліч арыгіналу — вершаванага твора, і веліч музыкі, музычнага прачытання, калі паэзія і музыка злучаюцца ў асобны твор, які працінае да слёз. «Паэтычная кантата» прысвечана ўсім, хто заходзіцца ў выгнанні і зняволенні, хто спадзяецца і верыць, хто згубіўся і страціў сілы, хто кахае і чакае любові. Яна для ўсіх тых, «хто былі ўчора вадой, а сёння — ужо віно».

Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Ксёндз Вячаслаў Барок адкрыў вечар прамовай пра значнасць творчасці, якая сваёй моцай здольная пераадолець межы і адлегаласці, прасторы, загойваць раны душы. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Ад імя фестывалю PRADMOVA «Паэтычную кантату» прадставіла літаратуразнаўца Марына Казлоўская. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Свой вершы «Сон на Каляды» чытае Андрэй Хадановіч. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Хорам «Мара» Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве дырыжыруе Дар’я Дзятко. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Арган Вольгі Падгайскай быў амаль недасяжны для вока, але не для вуха. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Дар’я Бялькевіч дэкламуе свой верш «Блакітная птушка». Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
«Птушкі ведаюць гнёзды свае» — чытальніца і аўтарка Таццяна Нядбай. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Уладзь Лянкевіч чытаў на імпрэзе свой верш «Я недзе паміж» і верш Юліі Цімафеевай «Мой вырай». Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
«Так свяціцца імя» ў выканнані аўтаркі Насты Кудасавай. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
«Мне б хацелася, як раней» — верш і чытальнік Артур Камароўскі. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Мікіта Найдзёнаў чытае верш «Абруч». Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
«Цуд» Дзмітрыя Строцава стаўся кульмінацыя кантаты. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Віншаванні ўдзельнікам канцэрта. Фота: Reform.news.
Прэм'ера «Паэтычнай кантаты» адбылася ў Касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў межах фестывалю PRADMOVA - фотафакт
Фота: Reform.news.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости