Праз тыдзень завяршаецца прыём заявак на World Press Photo — адзін з самых прэстыжных конкурсаў дакументальнай фатаграфіі

У конкурсе World Press Photo 2024 запрашаюць прыняць удзел прафесійных фатографаў з усяго свету, якія працуюць у сферы журналістыкі і дакументальнай фатаграфіі.

Удзел у конкурсе бясплатны, аднак прэтэндэнтам неабходна пацвердзіць, што яны з’яўляюцца прафесійнымі фатографамі.

На конкурс не прымаюцца выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту.

Прыём заявак завершыцца 11 студзеня 2024 года (13.00 CET).

Пераможцаў абвесцяць у сакавіку і красавіку 2024 года, а выстава World Press Photo 2024 адкрыецца ў Амстэрдаме ў красавіку 2024 года.

Прызы:

  • удзел у выставе World Press Photo 2024
  • публікацыя на сайце і ў сацсетках
  • публікацыя ў каталогу
  • прэмія 1000 EUR (Для 24 пераможцаў)
  • прэмія 5000 EUR (Для 4 галоўных пераможцаў)
  • запрашэнне на праграму пераможцаў у Амстэрдаме

Катэгорыі:

  • Сінгл — адзінкавыя фатаграфіі, знятыя ў 2023 годзе
  • Фотагісторыя — ад 4 да 10 фота, знятых у 2022 ці 2023 годзе
  • Доўгатэрміновыя праекты — тэматычныя серыі ад 24 да 30 фота
  • Адкрыты фармат — фотаздымка з выкарыстаннем нетрадыцыйных метадаў і альтэрнатыўных падыходаў

Падрабязнасці і рэгістрацыя тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.