Сёння, 15 кастрычніка, ідзе другі дзень фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Гісторык і крытык Дзяніс Марціновіч прадставіў свой будучы нон-фікшн пра кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова — «Слюнькоў. Палітычная біяграфія». Адбылася прэзентацыя нумара часопіса «Топас» да 100-ддзя нараджэння філосафа і эканаміста КарнэліюсаКастарыядыса, мастачка Святлана Дземідовіч і паэтка Наста Кудасава прэзентавалі арт-зборнік «Побач»…
Сёння чакаецца Ноч паэзіі, у межах якой выступяць: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Павел Горбач, Марыя Мартысевіч, Ванда Марцінш Душ Рэйш, Дар’я Роскач, Сяргей Сыс, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Шакель.
Сяргей Календа разам с сынам учора прэзентаваў кнігу «Хлопчык Томчык». Фота: фейсбук Сяргея Календы.Напярэдадні прэзентацыі кнігі «Побач».Размова перакладчыка, лінгвіста Сяргея Шупы з гісторыкам Дзянісам Марціновічам. Нон-фікш «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» спадара Дзяніса стаў пераможцам сёлятняга конкурсу «Шуфлядка». Фота: Настасся Панкратава.Кнігі, да якіх сёння спрычыніўся Андрэй Хадановіч. Фота: фейсбук Андрэя Хадановіча.Яшчэ адна з навінак віленскай Прадмовы — пераклад Сяргея Шупы кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван». Фота: фейсбук Сяргея Шупы.Сярод навінак выдавецтваў — у серыі «Паэты Планеты» выйшаў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Перавыбранае». Вокладка выдання. Фота: фейсбук Алеся Аркуша.