Reform.news

Праграма «Васьміног» абвяшчае набор школьнікаў на бясплатныя анлайн-курсы

Reform.news · 8 декабря 2023, 16:40

https://reform.news/pragrama-vasminog-abvjashchae-nabor-shkolnika-na-bjasplatnyja-anlajn-kursy/

Беларускіх школьнікаў з дыяспар і Беларусі cа снежня запрашаюць на анлайн-курсы па гуманітарных дысцыплінах.

Заняткі будуць праводзіць настаўнікі, якія прайшлі навучанне па інавацыйных метадах інтэрнэт-педагогікі.

Адукацыйны праект «Васьміног» дае магчымасць беларускім дзецям атрымаць якасныя і бясплатныя веды.

На сайце прапануюць курс па беларускай гісторыі, мове і літаратуры, па сцэнічным маўленні і тэатры, філасофіі.

Каб патрапіць у навучальныя класы, патрэбна звязацца непасрэдна з настаўнікамі (пры наяўнасці кантакту) альбо з каардынатарам анлайн-школы праз скрыню: [email protected].

З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце «Васьмінога».

Реклама