Праграма рэзідэнцый Perspaktiv у Германіі і Польшчы абвяшчае новы прыём заявак для беларускіх дзеячаў культуры

Ініцыятыва RAZAM e.V. сумесна з Ambasada Kultury зноў запрашае беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры на праходжанне рэзідэнцый у Германіі і Польшчы. Дэдлайн падачы заявак прэтэндэнтаў на 2024 год — 10 кастрычніка 2023 года.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларускія прадстаўніцы і прадстаўнікі ў культуры і мастацтве, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва, музыкі, тэатра, перфарматыўных практык. Узрост і месца цяперашняга знаходжання прэтэндэнта – не важныя.

Нагадаем, што праект Perspaktiv рэалізуецца з мэтай падтрымаць дзеячаў культуры з Беларусі, стварыць умовы для прафесійнай рэалізацыі, абмену вопытам і ўзнікнення прафесійных сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. Perspaktiv рэалізуецца пры падтрымцы гарадской галерэяй Arsenal, Познань, Польшча i Міністэрства Замежных Спраў Германіі.

За час існавання праекта была пашырана сетка партнёраў. Ужо зараз у яе ўваходзяць: ECLAT Festival / Musik der Jahrhunderte/ Plattform B (DE), Sasha Waltz & Guests(DE), Hellerau — Europäisches Zentrum der Künste(DE), Kulturstiftung Schloss Wiepersdorf(DE), Air_Frankfurt (DE), @Lake Studios (DE), Uniwersytet Artystyczny w Poznaniu (PL), TR Warszawa (PL), Sputnik Photos (PL), Centrum Sztuki WRO / WRO Art Center (PL), Instytut Grotowskiego (PL).

Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па снежань 2024 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.

Дазнацца больш пра праграму можна тут.

Перайсці да анкеты прэтэндэнта — тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.