Беларуская Рада культуры абвесціла аб старце прыёма заявак на ўдзел у новым коле ArtPower Belarus. Заяўкі па напрамку «Творчыя праекты» будуць прымацца да 4 чэрвеня.
Гэты трэк падтрымлівае стварэнне культурніцкіх праектаў — ад фільмаў, кніг і музычных альбомаў да адукацыйных праграм, фестываляў і перформансаў. Асобная ўвага надаецца ініцыятывам, якія развіваюць беларускую культуру, працу з аўдыторыямі і міжнароднае супрацоўніцтва.
Вынікі па коле плануецца абвясціць не пазней за 30 ліпеня.
Нагадаем, што праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram