Праект Polyn выклаў у сеціва новы сінгл «У тумане», прысвяціўшы яго беларусам «тут і там»
Reform.news · 27 декабря 2022, 17:23
https://reform.news/praekt-polyn-vykla-u-seciva-novy-singl-u-tumane-prysvjaci-shy-jago-belarusam-tut-i-tam/«Самотерапия в тумане, когда утраченное не лишает надежды, но освобождает. Пара строк из из темного леса 2022», — прэзентавалі новую песню музыкі праекта Polyn.
Сінг анансуе выхад дэбютнага альбома гурта, які мусіць з’явіцца неўзабаве.
Нагадаем, што ў праекце Polyn задзейнічаны: Ілья Чарапко-Самахвалаў («Петля пристрастия», «Кассиопея») Аляксей Ванчук, Сяргей Краўчанка (Port Mone).
Над відэа працавалі: Tanya Kushner — камера, мантаж; Сяргей Краўчанка — ідэя, камера, мантаж; Каця Самахвалава — святло; Vitali Harmash — постпрадакшн; Андрэй Кулік — фота; Aleksandr Pazhitoque — дызайн.
Таксама музыкі праекта адзначаюць удзел Ільі Церашчука — барабаны, Дзмітрыя Каршакевіча — мастырынг — у запісу кампазіцыі.
І трэк і відэа «У тумане» схопліваюць галоўныя эмоцыі 2022 года — разгубленасць, страту, віну, смутак і спадзеў, — і таму «б’юць» проста ў сэрца. «Я думал предательство — это по-крупному, берешь и сдаешь своих на допросе. А нет, все куда прозаичнее, куда прозаичнее, — береш и п****шь , а вокруг — светлый офис», — «рэжуць» радкі ў песні. У кліпе музыкі ездзяць па туманным Мінску ў машыне разам з выявай свайго сябра, ды «тусяць» па любімых месцах. У відэа гісторыя заканчваецца добра — сябра выйдзе на сувязь з Вільні.
«У тумане» — трэці сінгл праекта пасля экзістэнцыяльных «Старость» і «Ледокол».
Слухаць песню можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
