Праект Open Muzej (OM) запусціў падкаст аб сучасным беларускім мастацтве

Культура
Дызайн праекта - Сяргей Шабохін.

Праект Open Muzej (OM) у складзе арт-менеджарак галерэі «У нескладовае» Валянціны Кісялёвай, Ганны Чыстасердавай, мастакоў і рэдактараў Сяргея Шабохіна, Ірыны Кон, пры ўдзеле куратарак Антаніны Сцебур і Юліі Бардун паведаміў пра запуск серыі падкастаў аб сучасным беларускім мастацтве. Аўдыяпраект прыдуманы з мэтай стварэння грамадскага музея сучаснага беларускага мастацтва.

«Вядучы падкаста Багдан Хмяльніцкі разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Ад гісторыі да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага — каманда праекта будзе асвятляць падзеі і тэндэнцыі, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і цяпер», — адзначаецца ў прэс-рэлізе праекта.

Ініцыятыва «Адкрыты музей» мае на мэце стварэнне публічнага музея, арыентаванага на даследаванне, архіваванне, захаванне, падтрымку, развіццё і дэманстрацыю беларускага сучаснага мастацтва.

Праект Open Muzej (OM) запусціў падкаст аб сучасным беларускім мастацтве
Лога праекту ОМ.

«Успрымаючы музей як працэс і супольнасць, як сумесны вопыт практыкі публічнай гісторыі і спосабу разумення свету, а таксама паважаючы мастацтва/культуру як права кожнага чалавека, каманда бачыць і развівае Open Muzej (OM) як качавую інфраструктуру, — дадаюць эксперты. — Мы бачым гэтую структуру як гарызантальную, свабодную, экалагічную, інклюзіўную і поліфанічную арганізацыю. Асаблівая ўвага ў праекце – пабудаваць гарызантальную сеткавую структуру накшталт «міцэлію» са здольнасцю даць парасткі ў самых нечаканых месцах. Такім чынам, дэцэнтралізацыя, калектыўны інтэлект, спантаннасць, свабода і качавая інфраструктура становяцца асноўнымі паняццямі, якія канцэнтруюць значэнні ОМ».

Партнёры праекта: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project.

Першы выпуск падкаста выходзіць 14 снежня, але цізер прыекта ўжо даступны на платформах Spotify, Yandex Music і Apple Podcasts.

Сачыць за навінамі ОМ можна ў Instagram.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: