На месцы ліквідаванага Цэнтра сучасных мастацтваў адкрылі новы выставачны корпус Нацыянальнага мастацкага музея
Reform.news · 14 сентября 2026, 19:37
https://reform.news/na-mescy-likvidavanaga-cjentra-suchasnyh-mastactva-adkryli-novy-vystavachny-korpus-nacyjanalnaga-mastackaga-muzeja/Нацыянальны мастацкі музей адкрыў новы корпус на праспекце Незалежнасці, 47. Ён знаходзіцца на месцы Цэнтра сучасных мастацтваў, які быў ліквідаваны гэтым летам.
Сваю працу корпус пачаў з часовай экспазіцыі «Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура» з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і лекцыі Галіны Левінай — дачкі вядомага архітэктара Леаніда Левіна. У 1990‑я гады ў гэтым месцы знаходзіліся яго майстэрні.
Паводле генеральнай дырэктаркі Нацыянальнага мастацкага музея Ірыны Мацяc, у гэтым корпусе будуць не толькі ладзіць выставы, але і праводзіць лекцыі.
Да 20 верасня наведаць новую прастору можна бясплатна.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
