Праект «Дыяфільм live» ладзіць паказ на вольным паветры ў Варшаве

Культура

У чацвер, 24 жніўня, каманда праекта «Дыяфільм live» у цэнтры Варшавы пакажа казкі з новай праграмы «Беларускія казкі на стужках». Паказ будзе адбывацца на вялікім экране, з жывой музыкай і аўтарскай агучкай.

У інтэрв’ю парталу Budzma.org кампазітар і музыкант праекта Андрэй Еўдакімаў расказаў, як ствараліся беларускія казкі на дыяфільмах: «У гэтым годзе ў нас атрымалася ажыццявіць ідэю стварэння беларускіх дыяфільмаў. Раней у нас часта пыталіся, чаму мы не паказваем беларускія казкі. А мы папросту не маглі знайсці стужкі, якія б падыходзілі нам для працы. Гісторыя вытворчасці дыяфільмаў у Беларусі была нядоўгай, усяго з 1990 па 1996 гады, ды і былі гэта пераважна адукацыйныя гісторыі. Таму мы захацелі стварыць свае ўласныя беларускія дыяфільмы. То-бок стужкі з казкамі ў фармаце «дыяфільм» паводле сучасных беларускіх аўтараў».

Гэты паказ — працяг традыцыі, запачаткаваны яшчэ ў Мінску, дзе штолета праходзілі open air паказы дыяфільмаў.

Акрамя новай праграмы пакажуць і старыя дыяфільмы.

Квіткі — данат ад 20 злотых.

Рэгістрацыя тут.

Дата: 24 жніўня

Час: 21.00 (час мясцовы)

Месца: дворык Музея Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: