Прадпрымальніца Кацярына Шуст, якую былі затрымалі разам з Андрэем Несцяровічам, ужо на волі

Па сведчаннях гродзенскага тэлеграм-канала «Право имеют», сёння прадпрымальніцу Кацярыну Шуст дастаўлялі ў РАУС. Цяпер яна на волі.

Сёння, 14 красавіка, у Гродна быў затрыманы ўладальнік этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч. Гэтаксама праваабаронцы паведамлялі пра верагоднае затрыманне разам з ім Кацярыны Шуст.

Нагадаем, што актывістка і прадпрымальніца, вядомая праектам беларускамоўнай крамы для дзяцей, у сакавіку ўжо мела арышт. Яе асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага пакарання за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!