PRADMOVA абвясціла вынікі конкурсу рукапісаў на беларускай мове

Культура
Фото: pixabay.com

Сёння былі агучаныя імёны пераможцаў Першага конкурсу рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка», зладжанага Фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

Так, лаўрэтам у намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга» стаў Эліаш Барт і яго твор «Джа. Легенда аб Забраным Сэрцы».

У намінацыі «Нон-фікшн і дакументальная проза» перамог журналіст, гісторык і крытык Дзяніс Марціновіч з кнігай пра кіраўніка БССР у 1983—1987 гадах, паплечніка Міхаіла ГарбачоваМікалая Слюнькова. Нон-фікшн мае назву «Слюнькоў. Палітычная біяграфія».

Твор «Бясконцы дзень» вядомага беларускага пісьменніка Валерыя Гапеева быў адзначаны ў намінацыі «Фэнтэзі, фантастыка, прыгоды, дэтэктыў».

Бліжэйшым часам, як адзначаюць арганізатары конкурсу, будзе абвешчаны тэндар для выдавецтваў на выданне кніг лаўрэатаў.

Хутка будуць раскрыты і вынікі чытацкага галасавання.

Конкурс рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка» быў створаны фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA з мэтай падтрымаць аўтараў – як пачаткоўцаў, так і тых, хто піша даўно. Жаданне падвысіць цікавасць чытачоў і людзей слова да масавых жанраў, садзейнічаць публікацыі рукапісаў – з’яўленню новых кніг, — таксама сярод прыярытэтаў праекта. Нагадаем, што сёлета на конкурс быў дасланы 61 рукапіс ад 46 аўтараў і аўтарак.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: