1 лютага ў 18 гадзін па Мінску ці ў 16 гадзін па Варшаве ў межах праекта “Санаторый пад клепсідрай” на старонцы “Прастора польскай культуры” запрашаюць на размову і чытанні, прысвечаныя Віславе Шымборскай (1923-2012).
Мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч разам з перакладчыцай і літаратуразнаўцай Марынай Казлоўскай паразважаюць над спадчынай геніяльнай польскай паэткі.
І паспрабуюць адказаць на наступныя пытанні:
Падчас анлайн-вечарыны можна будзе пачуць голас паэткі, яе вершы ў арыгінале і ў беларускіх перакладах.
1 лютага адзначаюць дзень памяці нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай, а 2023-ці абвешчаны ў Польшчы Годам Шымборскай.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram