«Пра гэта вам не раскажуць у школе». Стварылі адукацыйны відэапраект, у якім падзеі мінуўшчыны рэканструююць з дапамогай штучнага інтэлекту

Культура
Скрын відэа.

У межах адукацыйнага праекта «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» падрыхтавалі серыю відэа для падлеткаў.

Першая праграма прысвечана асобе Кастуся Каліноўскага і самаму буйному ўзброенаму паўстанню на тэрыторыі Беларусі 1863-1864 гадоў. У выпуску сцісла распавядаюць галоўныя факты — хто, што, навошта, і чаму ўсё так скончылася. Адметнасць паказу ў тым, што аўтары рэканструююць падзеі паўстання і тагачасных герояў з дапамогай штучнага інтэлекту.

Над выпускам пра Кастуся Каліноўскага працавалі: Кацярына Барушка, Яўген Шапчыц, Юрый Куўшынаў, AI-director Ілля Бажко.

Усяго запланавана 15 выпускаў адукацыйнага серыялу. Кожны з іх будзе прысвечаны нейкай з’яве беларускай культуры — кінематографу, фатаграфіі ці цэнзураванай літаратуры.

Галоўны канцэпт у тым, што факты па гісторыі і культуры Беларусі будуць падавацца не так, як у школе, таму і выпускі могуць быць цікавымі не толькі школьнікам.

Праграма «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: