Пра беларускую дызайнерку Насту Васючэнку распавялі ў польскім Vogue

Заснавальніца брэнду Kanva беларуская дызайнерка Наста Васючэнка трапіла на старонкі Vogue Poland. У матэрыяле «Miejskie syreny Kanva» («Гарадскія русалкі Kanva») апісваецца яе ўнікальны падыход да дызайну, які спалучае этнічныя матывы з сучаснымі тэндэнцыямі.

Насця вучылася ў Беларусі і сем гадоў таму заснавала аўтарскі брэнд Kanva. Сёння яе дзейнасць працягваецца ў Польшчы. У Варшаве яна жыве тры гады, таму пачала даследаваць мясцовыя легенды і гісторыі.

Сваю місію яна бачыць у тым, каб аб’яднаць народную культуру і дызайн. Характэрны прадмет брэнда — саламяныя элементы. «Я б хацела, каб у кожным прадмеце, які я ствараю, была хоць кропля саломы», – заяўляе яна.

Наста расла ў вялікіх гарадах. Творчая практыка стала для яе своеасаблівай заменай вёскі. Ужо яе дыпломная праца была натхнёная беларускімі народнымі ўборамі. «У мяне дома ёсць альбом «Беларускія народныя касцюмы» з архіўнымі фотаздымкамі Міхася Раманюка, — расказала Наста журналістам. — Можна сказаць, гэта такая беларуская этнаграфічная Біблія. У ёй я знайшла фатаграфію трох апранутых дзяўчын. Кожная з іх трымае ў руках вялікі гліняны збан на белым шнуры. Калі я ўпершыню ўбачыла гэтую фатаграфію, я падумала, што яна падобная на надзвычай маштабную падвеску для караляў. Гэта вельмі традыцыйны і знаёмы прадмет.

Кожны жыхар Беларусі калісьці сутыкаўся з падобным прадметам. У супрацоўніцтве з керамічным брэндам Speu Ziamli я зрабіла яго паменшаную копію. У камплекце з Ганнай Вардэйн, заснавальніцай Gift of Terra, мы стварылі две ёмістасці для ароматэрапеўтычных алеяў, — распавяла яна. — Адзін з водараў — кампазіцыя, прызначаная выклікаць дзяцінства. Пахне полем, домам, хлебам проста з печы. Другі — настальгія па сямейных жэстах пяшчоты з нотамі рамонку і герані».

Дызайнерка згадвае пра свае іншыя праекты. Адзін з іх быў быў інспіраваны творчасцю Язэпа Драздовіча. Яна прысвяціла калекцыю 130-годдзю мастака.

Іншым разам яна вышывала на тканінах цытаты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама радкі народных песень.

На старонках часопіса Наста расказала пра новую рэкламную кампанію брэнду Kanva, у якой Насця па-новаму інтэрпрэтуе вобраз Варшаўскай русалкі, або сірэны, – сімвала горада. Міфічныя гераіні з’яўляюцца ў самых нечаканых месцах — каля будаўнічых рыштаванняў, у пральні, кавярнях і антыкварных крамах.

З таго часу, як яна жыве ў Польшчы, Наста сканцэнтравана на невялікіх формах аксесуараў і ювелірных вырабаў, хоць раней асновай яе творчых інтарэсаў было адзенне. Стварэнне адзення патрабуе большых рэсурсаў, і ёй давялося прыпыніць гэтую практыку. Цяпер яна плануе вярнуцца да яе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!