Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Главное

Кнігі сярэдзіны восені – чаканыя і разнастайныя: новыя раманы маладых аўтараў пра вясковую містыку і футурыстычны экшн паказваюць перспектывы развіцця беларускай літаратуры, а грунтоўныя перавыданні і даследаванні ўмацоўваюць падмурак.

Мастацкая літаратура

Макар «Ніці»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

У беларускага пісьменніка Макара, вядомага па кнізе «Апошняе пакаленне», выйшаў новы раман «Ніці» — дэтэктыўны габелен, у якім сплятаюцца фальклор і сучаснасць, будзённая злабадзённасць і магічны рэалізм, гарадскія абстракцыі і вясковая хтонь.

У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска — усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў.

Абрад «ніці», пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца з варожасцю мясцовых жыхароў.

Што хавае Крупа: чалавечыя злачынствы ці сілу, якая прыйшла з іншага свету?

Выдавецтва «Янушкевіч»

Набыць можна тут.

Віталь Рыжкоў «Дзверы, замкнёныя на ключы». Перавыданне

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Кніга паэзіі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы» пабачыла свет у 2010 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» (кніга+аўдыя) і здабыла лаўрэацтва ў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Першы наклад яе быў цалкам распрададзены за некалькі месяцаў. Перавыданне кнігі, пашыранае і дапоўненае, з’явілася ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» у калекцыі «Профілі» ў 2014-м, яно таксама было распрададзена цягам некалькіх месяцаў.

Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прысутную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і ўнікальнасць паэтычнай інтанацыі.

Кніга выйшла пры падтрымцы Фонду TUTAKA ў выдавецкай агенцыі «Экапрэс».

Набыць можна тут.

Ганна Севярынец «Дзень святога Патрыка», «Гасцініца «Бельгія»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

У новым выданні два тэксты выйшлі пад адной вокладкай, яны яшчэ раз адрэдагаваныя, вёрстка ўзбагацілася фотаздымкамі горада і дзейных асобаў.

«Гасцініца «Бельгія» — гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядаў у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. Героі — маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных крыніц.

Аповесць «Дзень Святога Патрыка» ўпершыню пабачыла свет у выдавецтве «Рэгістр» у 2017 годзе. Твор прысвечаны будучыні беларускай мовы.

Замовіць кнігу можна тут.

Арцём Шуканаў «Пентаквантар»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Дэбютны раман маладога аўтара Арцёма Шуканава «Пентаквантар» – гэта посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах «Крыптаномікону» і «Лавіны» Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад «Штама Андрамеда» Майкла Крайтана і «Нэйрамансера» Уільяма Гібсана.

Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

Выдавецтва «Gutenberg»

Набыць можна тут.

Ганна Янкута «Надзейны сродак ад прывідаў»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

«У адрозненне ад «Канстытуцыі», — піша аўтарка, — гэта не канцэптуальны праект, а менавіта зборнік. Самы стары з вершаў быў пачаты ў 2012 годзе, самы новы я напісала ў 2024-м. Частка з гэтых тэкстаў рабілася для «Канстытуцыі», але ў выніку ў яе не ўвайшла, частку я напісала ў апошнія гады (з сярэдняй хуткасцю верш на паўгода). На сённяшні дзень гэта ўсе вершы, якія ў мяне ёсць, і ўжо год я вершаў не пісала – выявілася, што ў прозе я пачуваюся нашмат больш упэўнена і ўтульна, але яна забірае ўвесь час і сілы».

Выдавецтва Hochroth Minsk.

Набыць можна будзе на сайце выдавецтва.

Дзіцячая літаратура

Серыя кніжак-кардонак ад «Папуры»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Выдавецтва «Папуры» выпусціла з друку серыю новых кніжак-кардонак для самых маленькіх чытачоў: «Хто хаваецца ў Афрыцы?», «Хто хаваецца ў лесе?» , «Хто хаваецца ў моры?» , «Хто хаваецца ў траве?», «Хто хаваецца на ферме?».

У кніжках вершаваныя загадкі пра насякомых, звяроў, птушак, рыб і іншых істотаў і зявах.

Унутры — клапаны-акенцы (герояў кнігі трэба знайсці), а старонкі зроблены з трывалага кардону.

Выдавецтва «Папуры»

Данута Бічэль «Радзіма»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Серыя «Ветрачок»

У кнігу ўключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.

Зборнік праілюстраваны мастачкай Аляксандрай Адамовіч.

Выдавец Раман Цымбераў

Набыць можна тут.

Алег Мінкін «Зарапад»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Серыя «Ветрачок»

У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна, якую праілюстравала Кацярына Мельнікава, паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.

Выдавец Раман Цымбераў

Набыць можна тут.

Сяржук Сокалаў «Усмешка»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Серыя «Ветрачок»

Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.

Праілюстравала выданне мастачка Валерыя Лукашык.

Выдавец Раман Цымбераў

Набыць можна тут.

Уладзімір Ягоўдзік «Атаман-барабан»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Серыя «Ветрачок»

У кнізе «Атаман-барабан» чытачы знойдуць дасціпныя апавяданні пра свойскіх жывёл, якія жывуць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.

Праілюстравала кнігу мастачка Любоў Максімава.

Выдавец Раман Цымбераў

Набыць можна тут.

Пераклады

Фрэнк Герберт «Дзюна»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

«Дзюна» — культавы навукова-фантастычны раман амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта, які справядліва лічыцца адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі. Упершыню апублікаваны ў 1965 годзе, твор адразу заваяваў прызнанне як чытачоў, так і крытыкаў, стаўшы лаўрэатам дзвюх самых прэстыжных жанравых узнагарод — прэмій «Х’юга» і «Нэб’юла».

Але значэнне гэтага твора выходзіць далёка за межы жанру: «Дзюна» зрабіла рэвалюцыю ў фантастыцы, паўплываўшы на літаратуру як такую, а таксама на кінематограф і філасофскія дыскусіі пра будучыню чалавецтва.

Падзеі рамана разгортваюцца на пустыннай планеце Аракіс, вядомай таксама як Дзюна — адзінай крыніцы каштоўнага рэсурсу, які мае ключавое значэнне для ўсёй Галактыкі. Гэта эпічная гісторыя пра ўладу, экалогію, рэлігію, фанатызм і чалавечую волю, якая раскрываецца праз лёс юнага Пола Атрэйдэса — спадчынніка аднаго з Вялікіх Дамоў, якому наканавана стаць цэнтрам эпахальных перамен у сусвеце.

Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.

Выдавецтва «Янушкевіч»

Набыць можна тут.

Гесіёд «Паходжанне багоў (Тэагонія)», «Працы і дні»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Гесіёд (канец VIII – пач. VII стст. да н. э.) – першы вядомы на імя старагрэцкі паэт-рапсод, заснавальнік дыдактычнага эпасу. Ён першы ў грэчаскай паэзіі, хто вызначыў сябе як асобу і назваў сваё імя. Гесіёд выступае ў ролі прарока, «пакліканага» музамі абвясціць спрадвечныя праўды, а таксама ў ролі выпрабаванага жыццём чалавека, які добра разбіраецца ў асаблівасцях працы на зямлі.

У кнізе таксама змешчана слова ад перакладчыка, міфалагічны слоўнік і грунтоўны артыкул польскага даследчыка ХІХ стагоддзя Казіміра Кашэўскага «Гесіёд і яго паэмы».

Пераклад Лявона Баршчэўскага.

Выдавец Раман Цымбераў.

Набыць можна тут.

Марэк Гласка «Першы крок у аблоках»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

Апавяданні польскага пісьменніка-бунтара Марэка Гласка (1934–1969) — жорсткія, кранальныя, поўныя трывогі і пяшчоты адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі.

Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марэка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.

Пераклад Марыі Пушкінай.

Выдавецтва «Логвінаў»

Набыць можна тут.

Нон-фікшн

Сяргей Кавалёў «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду»

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

У кнізе разглядаецца літаратура перыяду з 1985 па 2020 гады праз асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, эсэістыка і крытыка), творчыя індывідуальнасці (Кастусь Тарасаў, Алег Бембель (Зьніч), Сяргей Дубавец, Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Вялянцін Акудовіч, Макс Шчур, Альгерд Бахарэвіч і інш.), выкарыстоўваюцца розныя літаратуразнаўчыя метадалогіі (даследаванне аўтарскіх стратэгій і траекторый, геапаэтыка, кампаратывістыка і інш.).

Выдавецтва Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча).

Кніга неўзабаве мае з’явіцца ў продажы на сайце выдавецтва.

Алесь Смалянчук «Раман Скірмунт (1868−1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю». Перавыданне

Посткіберпанк і літаратура перыяду трансфармацыі. Новыя кнігі кастрычніка: літагляд

У цэнтры ўвагі кнігі — біяграфія «краёўца», былога прэм’ера ўрада БНР і сенатара ІІ Рэчы Паспалітай Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 годзе. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 года.

Словы Рамана Скірмунта пра творчы патэнцыял беларусаў, пра шляхетны і талерантны характар беларускага народа прагучалі ў вельмі складаны перыяд айчыннай гісторыі і іх варта помніць. Актуальным застаецца і адзін з галоўных прынцыпаў яго палітычнай дзейнасці, а менавіта прынцып яднання ўсіх беларускіх сіл дзеля пабудовы дэмакратычнай і незалежнай Беларускай дзяржавы.

Набыць можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости