«Гэта адкрытая анлайн-платформа, якая збірае, дзеліцца і распаўсюджвае заявы супраць вайны, створаныя мастакамі з усяго свету. Як архіў ён дае вялікія магчымасці для даследаванняў», — так анансуецца прэзентацыя ініцыятывы беларускіх і ўкраінскіх дзеячаў мастацтва — ANTIWARCOALITION.ART, якая адбудзецца 5 кастрычніка на REMIX FEST падчас Dutch Media Week у Нідэрландах. На фестывалі медыя, які дае магчымасць раскрыць патэнцыял медыйных сродкаў і распавесці іх гісторыі, Antiwarcoalition.art прадставіць свой праект «Ты тут з намі?»(«Are you hear with us?»).
«СМІ першымі паведамляюць пра катастрофы, палітычныя ўзрушэнні і войны, распаўсюджваючы свае паведамленні з неверагоднай хуткасцю. Мастацтву не хапае гэтай тэрміновасці апошніх навін. Яно прадумана аперуе падзеямі, якія ўжо адбыліся, прапаноўваючы гледачам пачуццёвы і рэфлексіўны вопыт. Мастацтва шукае спосабы перадачы паведамленняў з розных крыніц, спрыяючы рознаму разуменню месіджа і ўлічваючы тое, як яно даносіцца да аўдыторыі», — даецца ў анатацыі да выставы, у якой прымаюць удзел сямнаццаць мастакоў з васьмі краін.
«Выстава прапануе гледачам перанакіраваць сваю ўвагу ад механізмаў «інфармавання» да індывідуальнага пашырэння магчымасцей, эмацыйнай прывязанасці і суперажывання ў свеце, які знаходзіцца пад моцным уплывам СМІ», — падсумоўваюць арганізатары праекта.
Выстава ладзіцца ў цэнтры BEELD&GELUID у горадзе Хілверсум з 2 па 8 кастрычніка. Прэзентацыя ўласна платформы адбудзецца там жа 5 кастрычніка.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: