Пластычны тэатр «ІнЖэст» спыніў сваё існаванне — «Еўрарадыё»

Культавы пластычны тэатр «ІнЖэст» закрыўся. Пра гэта паведаміла «Еўрарадыё» са спасылкай на ўдзельніка праекта.

«Тэатр, на жаль, афіцыйна больш не існуе. У красавіку канчаткова вывезлі дэкарацыі», — расказаў пра закрыццё ўнікальнага тэатра адзін з яго ўдзельнікаў. Па словах візаві, кіраўнік праекта Вячаслаў Іназемцаў цяпер жыве ў Японіі.

18 траўня «ІнЖэст» мусіць быў адзначыць свае 40-годдзе.

Нагадаем, што слынны арт-праект згубіў месца для рэпетыцый яшчэ ў 2024 годзе. «Благодаря бдительному МЧС», — удакладнілі тады ўдзельнікі. Яшчэ ў верасні 2025 года каманда шукала памяшканне для захавання рэквізіту.

Што датычна выступленняў «ІнЖэсту», то яны былі спынены яшчэ ў верасні 2021 года. У 2020 годзе артысты тэатра запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць фальсіфікацыі выбараў, і гэтага яму не даравалі.

Пластычны тэатр «ІнЖэст» быў створаны студэнтамі мінскага Інстытута культуры. Першая пастаноўка тэатра — пантаміма «Шляхі і сцены» — была паказана 18 мая 1981 года. Паступова «ІнЖэст» ператварыўся ў адметную з’яву тэатральнага жыцця Беларусі. Спектаклі тэатра вылучалі яркія касцюмы, незвычайныя дэкарацыі, музыка і неверагодная пластыка актораў.  Часта ўсё гэта адбывалася ў нечаканых інтэр’ерах, накшталт закінутага заводскага памяшкання. З 1995 года тэатра стаў ствараць спектаклі ў японскай авангарднай пластычнай тэхніцы Буто. «ІнЖэст» злучаў пластычныя традыцыі Усхода і Захаду. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, адзін з заснавальнікаў беларускага фестываля «ПлаSтформа»,  Сярод вядомых спектакляў 2010-х: «Пасля», «Доступ да цела», «ДК Данс», ды іншых.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!