Плакаты «Зубра», унікальныя артэфакты і жывыя сведкі: у Варшаве адкрыецца выстава пра выбары 2001 года

Культура
Афіша да выставы.

5 верасня 2026 года ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», прысвечанай прэзідэнцкім выбарам у Беларусі 2001 года. У межах адкрыцця адбудзецца сустрэча з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей і экскурсія па экспазіцыі, якую правядуць самі ўдзельнікі.

Экспазіцыя прымеркаваная да 25-й гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2001 года – выбараў, якія сталі важным этапам у развіцці беларускага дэмакратычнага руху ва ўмовах узмацнення дзяржаўнага кантролю над СМІ і выбарчым працэсам.

У цэнтры экспазіцыі – матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты ўдзельнікаў выбарчай кампаніі 2001 года, якія цяпер захоўваюцца ў калекцыі Музея Вольнай Беларусі.

Адным з найбольш прыкметных элементаў кампаніі таго часу стала дзейнасць моладзевай ініцыятывы «Зубр», якая разгарнула шырокую вулічную агітацыю, нягледзячы на адсутнасць доступу да незалежных СМІ. Плакаты, налепкі, улёткі і іншыя матэрыялы сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам і спосабам абыходу дзяржаўнага кантролю над інфармацыйнай прасторай.

5 верасня ў адкрыцці экспазіцыі возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец – непасрэдныя ўдзельнікі дэмакратычнага руху і падзей 2001 года. Менавіта яны перадалі частку прадстаўленых матэрыялаў у Музей Вольнай Беларусі.

Падчас сустрэчы яны распавядуць пра выбарчую кампанію, вулічную агітацыю і працу дэмакратычных ініцыятыў ва ўмовах дзяржаўнага кантролю. Пасля сустрэчы адбудзецца экскурсія па экспазіцыі з удзелам яе непасрэдных сведкаў.

Выставу можна пабачыць толькі адзін тыдзень – з 5 да 11 верасня 2026 года.

Час адкрыцця імпрэзы: 5 верасня 2026 года, Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Варшава). Уваход – вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.