Пісьменніца Людміла Рублеўская напісала гайд для дзяцей па Нацыянальным мастацкім музеі
Reform.news · 17 января 2026, 16:42
https://reform.news/pismennica-ljudmila-ruble-skaja-napisala-gajd-dlja-dzjacej-pa-nacyjanalnamu-mastackamu-muzeju/У мінскім кінатэатры «Піянер» у рамках праекта «Кіно і кнігі», які ладзіць кнігарня «Акадэмкніга», падчас лекцыі Людмілы Рублёўскай «Пісьменніцкія вандроўкі з Язэпам Драздовічам» прайшла прэзентацыя яе новай кнігі «Вандроўкі па музеі. Ідзём у Нацыянальны мастацкі музей», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь».

Кніга выйшла ў серыі «Маленькі прафесар», шчыра скажам, з даволі кепскім дызайнам вокладкі і не надта пераканальнай вёрсткай, але ў сваім аўтарскім тэксце Людміла Рублеўская кампенсуе гэтыя недахопы: яна апісвае архітэктуру будынка, расказвае пра гісторыю ўстановы, пра рэстаўрацыю артэфактаў, спыняецца на асобных калекцыях і нават нагадвае правілы паводзінаў у Нацыянальным мастацкім.



Цікавосткай вечарыны стаў паказ калекцыі адзення з вобразамі дываноў Алены Кіш і Язэпа Драздовіча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
