Пікнік LETUCIEŃ прайшоў у Кракаве — фотафакт

26 ліпеня ў Кракаве ў парку Jordana адбыўся летні беларускі фестываль LETUCIEŃ.

Надворе фэсту не спрыяла — дождж то пачынаўся, то ненадоўга пераставаў, але і не перашкодзіла. Вялікая колькасць удзельнікаў слухала выступы на музычнай пляцоўцы, дзе адбыўся кранальны момант: музыкі выканалі некалькі кампазіцый групы Nizkiz – у знак салідарнасці. «Галоўная дапамога музыкам можа быць у тым, каб Nizkiz працягвалі слухаць», — прагучала са сцэны.

Выступ Zui на фэсце LETUCIEŃ. Фота: Г.К.
На фэсце LETUCIEŃ. Іва Саціва (у цэнтры) выйшла да публікі. Скрын відэа Тараса Тарналіцкага.
Выступ B:N: Фота: сацсеткі.

Акрамя таго працавалі псіхалагічная, дзіцячая, спартыўная, арт- і этнапляцоўкі, якія прапаноўвалі мноства актыўнасцей.

Літаратурная сцэна на фэсце LETUCIEŃ. Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева разважаюць з Андрэем Хадановічам пра свае апошнія кнігі. Фота: сацсеткі.

За літаратурную пляцоўку адказвала каманда фестывалю Pradmova.

Выступае Павел Баркоўскі. Фота: Г.К.

Пачаўшыся некалі з невялікай мясцовай імпрэзы, фестываль LETUCIEŃ ператварыўся ў вялікі і разнастайны ўсебеларускі фэст.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!