26 ліпеня ў Кракаве ў парку Jordana адбыўся летні беларускі фестываль LETUCIEŃ.
Надвор‘е фэсту не спрыяла — дождж то пачынаўся, то ненадоўга пераставаў, але і не перашкодзіла. Вялікая колькасць удзельнікаў слухала выступы на музычнай пляцоўцы, дзе адбыўся кранальны момант: музыкі выканалі некалькі кампазіцый групы Nizkiz – у знак салідарнасці. «Галоўная дапамога музыкам можа быць у тым, каб Nizkiz працягвалі слухаць», — прагучала са сцэны.



Акрамя таго працавалі псіхалагічная, дзіцячая, спартыўная, арт- і этнапляцоўкі, якія прапаноўвалі мноства актыўнасцей.

За літаратурную пляцоўку адказвала каманда фестывалю Pradmova.

Пачаўшыся некалі з невялікай мясцовай імпрэзы, фестываль LETUCIEŃ ператварыўся ў вялікі і разнастайны ўсебеларускі фэст.
Последние новости
Фестываль Wostrau у Нясвіжы адменены: арганізатары назвалі прычынай новыя патрабаванні заканадаўства 17:50
«Мягкая комната» и «десятая категория» — гражданка Латвии рассказала о 4 годах заключения в Беларуси 14:37

