Reform.news

Песні пад скрыпку з рокавым драйвам? Фолк-дуэт Ralla едзе з канцэртамі ў Варшаву і Вільню

Reform.news · 17 февраля 2025, 18:39

https://reform.news/pesni-pad-skrypku-z-rokavym-drajvam-folk-dujet-ralla-edze-z-kancjertami-varshavu-i-vilnju/

Фолк-дуэт Ralla, які пераўтварае традыцыйную спадчыну ў жывы драйвовы спеў, выпраўляецца ў невялікі тур.

Спявачкі і музыкі Дар’я Зуева і Алена Кандыба, вядомыя сінгламі «Хадзіў-пахадзіў», «Да не бойся, конічку», «Зрушце» ў лютым прыедуць з канцэртамі ў Варшаву і Вільню.

Прарывам дуэта можна назваць «Хадзіў-пахадзіў» — песню, запісаную беларускім кампазітарам і музычным этнографам Рыгорам Шырмай у вядомага мастака і фалькларыста Язэпа Драздовіча. Дар’я і Алена выканалі купальскую баладу 1929 года пад скрыпку і басэтлю (народны смычковы інструмент, які нагадвае па выглядзе і рэгістры віяланчэль), надаўшы ёй амаль рокавы грув — і сталі адкрыццём мінулага года.

Наступным паспяховым сінглам стаў «Да не бойся, конічку» — традыцыйная вясельная песня з вёскі Малькавічы Ганцавіцкага раёна, інтэпрэтаваная музыкамі ў новым ключы. А адносна нядаўна дуэт выклаў у сеціва «Зрушце» — яшчэ адну адаптацыю вясельнай песні з Ганцавічаў, якая ў падачы Дар’і і Алены набыла танцавальную рытмічную аснову.

RALLA folk duo пачаў выступаць у 2023 годзе. Вялікая частка працы гурта, акрамя стварэння інтэрпрэтацый традыцыйных спеваў — уважлівы разбор і гранне традыцыйнай беларускай інструментальнай музыкі, музыкі для танцаў.  Дзявочы гурт абыходзіцца з фальклорам уважліва, але задае аўтарскае вымярэнне матэрыялу, эксперыментуючы з рытмам і гучаннем.

24 лютага RALLA выступіць у Варшаве ў клубе Chmury а 20.00 (11 listopada 22).

У Вільні дадуць канцэрт 26 лютага ў кавярні Eskedar а 19.00 (Pilies g. 26). Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *