Сёння канклаў кардыналаў абраў Папам Раберта Фрэнсіса Прэва — амерыкана-перуанскага кардынала і аўгустынца. У сваёй першай прамове да вернікаў пантыфік, які прыняў імя Леў XIV, заклікаў да міру.
«Мір вам усім! Дарагія браты і сёстры, гэта першае прывітанне уваскрэслага Хрыста, добрага Пастыра, які аддаў сваё жыццё за Госпада. І я хачу, каб гэтае прывітанне міру пранікла ў вашы сэрцы, дайшло да вашых сем’яў, да ўсіх людзей, дзе б яны ні знаходзіліся, да ўсіх народаў, да ўсёй зямлі. Мір вам! Гэта мір Хрыста, які ўваскрос, — бяззбройнага і таго, хто абяззбройвае, пакорлівага і нязломнага. І ён паходзіць ад Бога, які безумоўна любіць кожнага з нас», — прамовіў пантыфік.
У сваёй прамове Папа Леў XIV дабраславіў вернікаў і ўшанаваў памяць нябожчыка Папы Францішка. Таксама ён заклікаў усіх людзей «будаваць масты».
«Свет мае патрэбу ў святле Хрыста. Чалавецтва мае патрэбу ў ім як у мосце, каб дабрацца да Бога і дасягнуць Божай любові. Дапамажыце нам, дапамагайце адно аднаму будаваць масты — праз дыялог, праз сустрэчы — і ўсе мы павінны быць адным народам, які жыве ў міры», — дадаў Папа Леў XIV.
Нагадаем, што сёння канклаў абраў амерыканскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво 267-м біскупам Рыма.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram