Першая літургія праваслаўнай беларускай абшчыны ў юрысдыкцыі Сусветнага Патрыярхата адбудзецца ў лютэранскай кірсе Вільні

У ноч з суботы на нядзелю 16 красавіка, на Вялікдзень, у лютэранскай кірсе Вільні пройдзе першае набажэнства праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага Патрыярхата.

На велікодную літургію, якая будзе весціся на беларускай мове, запрашае беларусаў протаіерэй Георгій Рой. Нагадаем, што некаторы час таму Георгій Рой разам з іерэем Аляксандрам Кухтам былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі ў Літву з-за пераследу ўладаў. У Літве яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор. Усяленскі Патрыярх прыняў станоўчае рашэнне адносна беларускіх святароў — і яны перайшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярха.

Георгій Рой звярнуўся да вернікаў у сваіх сацсетках.

«Дарагія сябры! Набліжаецца Велікодная ноч Хрыстовага Уваскрэсення. У Вільні, дзе я цяпер служу, на Вялікдзень адбудзецца першая літургія нашай беларускай абшчыны. Мы збіраемся ў Велікодную ноч па адрасе: Vokiečių, g. 20. Пачатак велікоднай ютрані ў 0:00 гадзін«, — запрасіў беларусаў Вільні на святочнае набажэнства беларускі святар.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!