Першая беларуская анлайн-школа абвясціла новы набор вучняў

Культура
Фота: сацсеткі Анастасіі Шпакоўская.

Ужо шосты год запар Першая беларуская анлайн-школа прапаноўвае для сем’яў, якія апынуліся ў эміграцыі, школу з беларускім напрамкам. Незалежная адукацыйныя інстытуцыя афіцыйна адкрыла прыём заявак на 2026/27 навучальны год.

Заснаваная ў 2020 годзе беларускай акторкай і музыкантам Анастасіяй Шпакоўскай, анлайн-школа за гэты час дапамагла 292 дзецям.

«За час працы мы здзейснілі ўжо шэсць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны», — адзначае каманда інстытуцыі.

Геаграфія вучняў прадстаўнічая: у школе займаюцца дзеці з 12 краін, уключаючы Польшчу, Літву, Грузію, Іспанію і нават Японію ды ААЭ. Для многіх з іх гэта адзіны спосаб захаваць сувязь з беларускай культурай, знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад дому.

Чым гэтая школа адрозніваецца ад іншых?

Асноўны прынцып установы — паўнавартасны навучальны працэс, а не проста факультатывы.

  • Залічэнне ідзе ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас арганізатары школы не могуць з-за патрабаванняў украінскага заканадаўства).
  • Анлайн-навучанне адбываецца 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.
  • У кожным класе — невялікая колькасць вучняў (ад 3 да 7-8 дзяцей), што можа лічыць практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.
  • Наяўнасць хатняга задання для замацавання пройдзенага матэрыялу.
  • Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расійскай і беларускай мовах. Прадмет украінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.
  • Адсутнасць усялякай ідэалогіі або прапаганды — у школе дзяцей вучаць узаемапавазе, суперажыванню і падтрымцы.

Школа з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй. Многія беларускія сем’і ў эміграцыі сутыкаюцца з фінансавымі цяжкасцямі, таму школа актыўна шукае падтрымкі, каб мець магчымасць вучыць дзяцей незалежна ад дабрабыту іх бацькоў.

«Я ганаруся тым, што наша каманда працягвае працаваць і верыць у будучыню нашых дзяцей, — заўважае Анастасія Шпакоўская. — Я ганаруся тым, што мы маем мажлівасць захаваць невялікія кошты за навучанне і даваць нашым вучням якасную адукацыю. Мы пачынаем новы набор вучняў на наступны навучальны год, і будзем рады, калі ўсе дзеці, якім патрэбна дапамога ў атэстацыі і навучанні, прыйдуць да нас».

Пазнаёміцца з адукацыйным працэсам школы можна тут.

Падтрымаць ініцыятыву тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.