Выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук паведаміла пра выхад рамана знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха: «Кароль» Шчэпана Твардаха ўжо ў продажы! Першыя два дні цана 49,90 зл. Дастаўка ў большасць еўрапейскіх краін», — паведамляе «Янушкевіч».
Набыць кнігу можна тут.
Чытач рамана «Кароль» апынаецца ў Варшаве 1937 года. Час супрацьстаяння, калі Польшча моцна адчувае фашысцкія павевы з Германіі і камуністычныя — з Савецкага Саюза. Горад раздзіраюць розныя палітычныя групоўкі: польскія радыкальныя нацыяналісты і сацыялісты, прадстаўленыя ў асноўным яўрэямі. Моцна адчуваецца канфлікт на нацыянальным грунце — палякі супраць яўрэяў.
На гэтым фоне разыгрываецца драма, ад якой не адарвешся да апошняй старонкі.