Беларускае аб’яднанне RAZAM e.V., у рамках «Дзіцячай суполкі ў Берліне», арганізуе воркшоп па маляванні для дзяцей ад 3 да 11 год. Воркшоп праводзіць беларускі мастак і настаўнік Уладзімір Грамовіч. Курс падрыхтаваны такім чынам, каб нават дзеці без ведання беларускай мовы маглі ўдзельнічаць.
Сваёй мэтай Уладзімір ставіць выкладанне малюнка, калажу, жывапісу і розных іншых мастацкіх практык на матэрыяле гісторыі Беларусі і не толькі, дзе з дзецьмі будуць пераасэнсаваны розныя падзеі з гісторыі, вынайдзены альтэрнатыўныя вобразы і шляхі развіцця нам усіх вядомых падзей, якія адбываліся апошнія 1000 год.
Уладзімір Грамовіч — беларускі мастак. Вучыўся ў каледжы мастацтва імя Ахрэмчыка, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтва, кафедру графікі.
Квіткі тут.
Дата: 19 лістапада.
Час: 14.30-17.30.
Месца: Borsigstraße, 10115, Berlin
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: