Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра. Развітанне з ім адбудзецца 22 траўня ў Мінску
Reform.news · 22 мая 2025, 14:09
https://reform.news/pamjor-sjargej-mickevich-unuk-jakuba-kolasa-i-janki-ma-ra-razvitanne-z-im-adbuzecca-22-tra-nja-minsku/Ва ўзросце 78 гадоў пайшоў з жыцця Сяргей Міцкевіч – нашчадак двух выбітных пісьменнікаў: Якуба Коласа і Янкі Маўра.
Сяргей Міцкевіч быў унукам беларускіх літаратараў. Пра яго смерць паведамілі ў сям’і, піша Свабода.
Маці Сяргея Міцкевіча Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа. Сяргей быў старэйшым у сям’і з трыма дзецьмі. Яго сястра — Марыя, брат — Кастусь.
Адметнай была гісторыя знаёмства бацькоў Сяргея. Міхась Міцкевіч ехаў у Маскву і пры нагодзе забраў забытае Наталляй Фёдаравай (сапраўднае прозвішча Янкі Маўра Фёдараў) студэнцкае пасведчанне, каб перадаць яго. Яны пазнаёміліся, а затым ажаніліся. Што цікава — сустрэча будучых сужэнцаў адбылася праз сорак гадоў пасля знаёмства іх бацькоў.
У Сяргея Міцкевіча застаўся сын Яраслаў.
Развітанне з Сяргеем Міцкевічам адбудзецца 22 траўня аб 11-й гадзіне ў рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33А.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
