Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра. Развітанне з ім адбудзецца 22 траўня ў Мінску

Культура
Янка Маўр і Якуб Колас з унукам.

Ва ўзросце 78 гадоў пайшоў з жыцця Сяргей Міцкевіч – нашчадак двух выбітных пісьменнікаў: Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Сяргей Міцкевіч быў унукам беларускіх літаратараў. Пра яго смерць паведамілі ў сям’і, піша Свабода.

Маці Сяргея Міцкевіча Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа. Сяргей быў старэйшым у сям’і з трыма дзецьмі. Яго сястра — Марыя, брат — Кастусь.

Адметнай была гісторыя знаёмства бацькоў Сяргея. Міхась Міцкевіч ехаў у Маскву і пры нагодзе забраў забытае Наталляй Фёдаравай (сапраўднае прозвішча Янкі Маўра Фёдараў) студэнцкае пасведчанне, каб перадаць яго. Яны пазнаёміліся, а затым ажаніліся. Што цікава — сустрэча будучых сужэнцаў адбылася праз сорак гадоў пасля знаёмства іх бацькоў.

У Сяргея Міцкевіча застаўся сын Яраслаў.

Развітанне з Сяргеем Міцкевічам адбудзецца 22 траўня аб 11-й гадзіне ў рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33А.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости