На 59-м годзе пайшоў з жыцця пісьменнік Алесь Палынскі.
Яго сын, музыка і журналіст Ігар Палынскі, які знаходзіцца зараз за мяжой з прычыны пераследу рэжыму, піша, што бацьку няма каму пахаваць.
«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку. Яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — тлумачыць абставіны ў твітары Ігар.
Алесь Палынскі нарадзіўся 14 верасня 1967 года. Скончыў журфак БДУ і жыў у Полацку. Друкаваўся ў розных незалежных медыя, у тым ліку, на «Свабодзе» і ў «Нашай Ніве».
Жонка Алеся Палынскага — Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч — былі затрыманыя ў траўні 2025 года і змешчаныя пад варту ў крымінальнай справе. Іх прызналі палітзняволенымі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram