Reform.news

Памёр мастак Алесь Родзін

Reform.news · 19 декабря 2022, 12:45

https://reform.news/pamjor-mastak-ales-rodzin/

Алесь Родзін (1947-2022) – аўтар футурыстычных карцін і шматгадовы арганізатар фестываляў эксперыментальнага мастацтва «Дах», спачатку ў Берліне, а пасля – у Мінску.

Яго калега, Зміцер Юркевіч, напісаў пра гэта ў сваім фэйсбуку: «Сёння ўначы адышоў у лепшы свет спадар Алесь Родзін. Апошнія некалькі тыдняў ён знаходзіўся ў лякарні. Мужна змагаўся з хваробай. Але не перамог. Пра час развітання паведамім пазней«.

У каментах заўважаюць, што ў Мінску павінен быць створаны музей, прысвечаны мастаку.

Больш за дзесяць гадоў Алесь Родзін быў рэзідэнтам берлінскага цэнтра Тахелес, ладзіў там выставы і падтрымліваў маладых мастакоў.

Акрамя жывапісу займаўся інсталяцыямі, фатаграфіяй, відэ­аар­там, пер­форман­сам.

Аўтар вялізных панарам, сярод якіх футуралагічны прагноз «ХХІ стагоддзе», «Апакаліпсіс», «Сіндром Адраджэння» і «Міфалагема тысячагоддзя» і іншых, у якіх уздымаў глабальныя праблемы існавання чалавецтва.

Реклама