Памёр кліпмейкер, сцэнарыст і кінарэжысёр Андрэй Грынько

Культура
Андрэй Грынько. Фота: holybelawood

Рэжысёру Андрэю Грынько было 36 гадоў. 11 чэрвеня ён памёр у бальніцы. Прычыны смерці пакуль невядомыя: яму раптоўна стала блага, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Андрэй Грынько – аўтар трох стужак: кароткаметражнай «У чоўне», хорару «Вупыры» (сумесна з Максам Сірым) і меладрамы «Гэта я, Мінск» (сумесна з Дзмітрыем Дзядком). Апошні фільм быў зняты на «Беларусьфільме» ў 2019-м, але не быў паказаны з прычыны цэнзуры.

Менавіта Грынько спрычыніўся да знакамітага промароліка «Беларусь — краіна для жыцця», якую пазней выкарыстаў як палітычны лозунг палітык Сяргей Ціханоўскі.

Развітанне з рэжысёрам Андрэем Грынько адбудзецца заўтра, 13 чэрвеня, у 12.00 у Мінску на Сямашкі, 8.

Пахаванне пройдзе на Паўночных могілках.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости